Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 21 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па паўднёвай палове, кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер усходні 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 14°C на поўначы да 23°C на поўдні,

днём 27—34°C, у Гомельскай вобласці месцамі да 35°C.

У Мінску 21 ліпеня пераменная воблачнасць. Магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер усходні 3—8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 17—19°C, днём 28—30°C.

У наступныя двое сутак, 22—23 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 2—7 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 17—24°С, днём 29—34°С, па паўднёвым усходзе 35—36°С.

У Мінску 22 ліпеня пераменная воблачнасць. Кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 2—7 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 18—20°C, днём 30—32°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?