Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з перспектывамі і найноўшымі распрацоўкамі прадпрыемства. Ён агледзіць канструктарскі аддзел, участак зборкі оптыка-механічных блокаў, участак паверхневага мантажу, рэнтгенаскапічную лабараторыю, участак зборкі касмічнай тэхнікі навукова-канструктарскага ўпраўлення «Космас».

Прадпрыемства «Пеленг» спецыялізуецца на распрацоўцы і выпуску сістэм навядзення, касмічнай тапаграфічнай здымачнай апаратуры і фотаграмметрычнай тэхнікі, прыбораў для траекторных вымярэнняў, а таксама розных прыбораў грамадзянскага прызначэння.

Тэхналагічная база ААТ «Пеленг» забяспечвае ўсе асноўныя тэхналагічныя працэсы, неабходныя для распрацоўкі і вытворчасці навукаёмістых оптыка-электронных прыбораў. Існуючая вытворчая інфраструктура забяспечвае ўвесь цыкл распрацоўкі, вырабу, выпрабаванняў і ўводу ў эксплуатацыю оптыка-электронных сістэм. Прадпрыемства працуе без страт, фінансава ўстойлівае. ААТ «Пеленг» выконвае ўсе свае абавязацельствы па заключаных кантрактах і дагаворах, выпускаючы канкурэнтаздольную прадукцыю.-0

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?