Пра гэта стала вядома зь ліста Зьмітра Дашкевіча. Лідэр «Маладога фронту» напісаў з Валадаркі, што ўжо пачаў знаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы.

«Улічваючы, што справа мая ўжо закрытая, думаю, што буду сядзець тут ня болей месяца, а там, напэўна, у які Магілёў на агульны рэжым. Але я асабліва не журуся – на ўсё воля Божая. Вось толькі пра МФ хвалююся – хто й дзе й што там зараз робіць? Нічога ж ня ведаю.

У мяне ўсё добра, шкада толькі, што Бібліі мне дагэтуль так і не перадалі, сем дзён ужо ў сябе трымаюць, во дзе ўжо дзеці ліхога! Праўды я так і не дабіўся. Проста нейкі дурдом. Злы, ё-маё, аж не магу».

Дашкевіч піша, што ў яго другі тыдзень трымаецца тэмпэратура і насмарк з кашлем. Скардзіцца, што лісты да яго ідуць па пяць дзён, і, напэўна даходзяць далёка ня ўсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?