«Ямачны» метад рамонту дарог застанецца ў Беларусі асноўным. «На больш якасны грошай не хапае».

Пра гэта паведаміў журналістам на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 ліпеня Аляксандр Галаўнёў, начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі Дэпартамента «Белаўтадар».

З 15 тысяч кіламетраў дарог 85% маюць пратэрмінаваны рамонтны тэрмін, прычым 30% патрабуюць тэрміновага рамонту, адзначыў Галаўнёў.

«Ямачны рамонт, які так не любяць аўтааматары, застаецца найбольш даступным для Беларусі. Адзін кіламетр, адрамантаваны такім чынам, каштуе ў сем разоў танней за адрамантаваны больш сучаснымі метадамі.

Для папаўнення фондаў «Белаўтадар» прапануе аднавіць Дарожны фонд, які будзе папаўняцца ў два спосабы: увядзенне акцызу на бензін, а таксама платны праезд на аўтатрасах, які закране толькі грузавыя аўто, цяжэйшыя за 12,5 тон.

Браць плату за праезд па беларускіх дарогах з іншаземцаў у «Белаўтадары» палічылі дзікунствам — у ніводнай краіне Еўропы няма такога.

На прэс-канферэнцыі таксама зазначылі, што вядуцца перамовы з кітайскім бокам аб фінансаванні пабудовы дарогі Мінск — Гомель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?