Ад Оршы па Дняпры стартаваў водны паход на катамаранах у гонар юбілея пісьменніка Ўладзіміра Караткевіча. Паход пройдзе да Рагачова — радавога котлішча Караткевічаў.

Пра гэта паведаміла дырэктарка аршанскага музея Вольга Пашковіч, якой мы дазваніліся акурат падчас паходу:

«Вось ужо плывем. Пакуль нас шасцёра, але пазней далучацца яшчэ… У нас будуць сустрэчы літаратурныя. Мы ідзем да першай — да Ляўкоў, дзе лецішча Купалы, дзе музей. Першая сустрэча сёння там будзе».

Акрамя музейных работнікаў у паходзе ўдзельнічаюць вядомы бард Андрэй Мельнікаў і літаратар і перакладчык Віталь Воранаў. Паход разлічаны на 5 дзён.

Нагадаем, што сёлета спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння славутага творцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?