Міліцыя 16 ліпеня пасля праведзенай праверкі завяла крымінальную справу па факце крадзяжу гарэлкі, прадуктаў і цыгарэт з магазіна райспажыўтаварыства ў вёсцы Новы Двор (Валожынскі раён).

Здарэнне адбылося ў ноч на 15 ліпеня. Невядомы злодзей пашкодзіў аўтаномную сігналізацыю, зламаў дзверы, зайшоў у магазін і вынес адтуль 120 пляшак гарэлкі, цыгарэты і прадукты на суму 2 мільёны 300 тысяч рублёў.

Крымінальная справа ўзбуджаная па першай чыстцы 205 артыкула Крымінальнага кодэкса — «Крадзеж».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?