У БДУ загадам рэктара падвышаны тарыфы у сярэднім па розных факультэтах на 300$. Аб'ява пра павелічэнне з'явілася на факультэтах 13 верасьня, а новыя пагадненні павінны былі быць складзены да 15 верасьня. У дадатак Стражаў на чарговым сходзе паведаміў, што платнікі яшчэ не дастаткова плацяць. Нібы яны не толькі не аплочваюць паслугі выкладчыкаў, але яшчэ і не сплачваюць за карыстанне аўдыторыямі і кампутарнымі клясамі. На самой справе ж платнікаў ва універсітэце больш цяпер за бюджэтнікаў. Прычым платнікаў набіраюць як давесак да бюджэтнікаў, то бок гэта людзі звышнормы. Медыйнымі клясамі карыстаюцца выключна студэнты вайсковага факультэта, якія займелі моду там спаць. Выкладчыка ж заробак налічваецца не за колькасць студэнтаў, а за прачытаныя гадзіны. Такім чынам, павелічэнне тарыфаў не адбіваецца на іх зарплаце, бо платнікі вучацца ў адной групе з бюджэтнікамі як людзі звышнормы.

Нагадаю, што кошт навучання ў сярэднім па БДУ цяпер складае 1000-1200$, ў дадатак да першага падвышэння гатуецца яшчэ адное ў гэтым годзе на 5% ад сумы новых тарыфаў. Між тым як не хапае не толькі аўдыторый (3 змены па БДУ - гэта норма), але і партаў, і крэслаў, ужо не кажучы пра малую колькасць курсаў, колькасць гадзінаў якіх з кожным годам змяньшаецца.

Акрамя гэтых новых тарыфаў усе студэнты павінны кожны год набываць новыя студэнцкія квіткі па 16 тыс. бел.руб. тэрмінам службы на 1 год, без якіх нельга ні карыстацца кампутарнымі клясамі, ні наведваць інтэрнаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?