Стваральніка стужкі «Белыя росы» не стала на семдзесят сёмым годзе жыцця.

Ігар Дабралюбаў нарадзіўся ў 1933 годзе ў Новасібірску. Выпускнік журфака БДУ і Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі. Ён запомніўся найперш працай рэжысёра над фільмам «Белыя росы». А дэбютаваў яшчэ ў 1958 годзе эпізадычнай роляй у фільме «Шчасце трэба берагчы».

Першую кароткаметражную стужку «Мост» па ўласным сцэнары зняў у 25. Затым былі карціны «Іван Макаравіч», «Шчаслівы чалавек», «Па сакрэце ўсяму свету», «Плач перапёлкі» па рамане Івана Чыгрынава.

Узнагароджаны Срэбраным медалём імя Даўжэнкі за фільм «Братушка».

Развітанне з рэжысёрам пройдзе ў чацвер 22 ліпеня з 12 да 14 гадзін у Доме кіно.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?