Невядомы зладзюжка забраўся ў кватэру 48-гадовага жыхара Маладзечна ў адсутнасці гаспадара і завалодаў грашыма пацярпелага.
Злачынца прабраўся ў чужую кватэру днём, падабраўшы ключ да дзвярнога замка. Здабычай злодзея сталі 29 300 долараў ЗША і залатыя вырабы, якія ён украў у гэтага непрацуючага маладзечанца. А ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна ахвярай невядомага стала 55-гадовая жанчына, у якой ён «прыхватызаваў» буйную суму грошай з сумкі. Між іншым, сумка знаходзілася ў кватэры, гаспадыня якой таксама адсутнічала дома. У гэты час у жыллё і наведаўся злачынца праз незачыненыя балконныя дзверы і забраў 4060 долараў. У абодвух выпадках вядзецца пошук зладзюжак.
Ігар Грышын, Звязда
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ