Здавалася б, бедны і няшчасны чалавек каменнага веку. Галодны і стомлены працай, туліўся ў сваіх зямлянках і не ведаў як выжыць. Насамрэч, аказваецца, усё зусім не так. Гісторык і археолаг Максім Чарняўскі кажа, што старажытныя людзі трацілі значна меней часу на харчаванне і на працу, чым мы. Прыблізна за 3 гадзіны ў дзень, яны забяспечвалі сябе ежай на дзень. Увесь астатні час людзі каменнага веку займаліся адукацыяй дзяцей, а таксама развіццём свайго духоўнага свету.

Шчаслівыя людзі. Дзеля таго, каб сёння даследаваць іх побыт, звычкі і светаўспрыманне, сучаснаму чалавеку прыходзіцца губляць не адзін год на цяжкую працу, раскопкі і даследаванні кожнага кавалачка зямлі. Сведчанні іх жыцця ўсё яшчэ ляжаць у зямлі, у тым ліку і ў нашай беларускай:

Першая стаянка на Крывінскім тарфяніку ў Бешанковіцкім раёне была выяўлена ў 1934 годзе. З тога часу там знойдзена 10 тарфяніковых помнікаў. Найбуйнейшым з’яўляецца Асавец-2, выяўлены Міхасём Чарняўскім у 1966 годзе і спарадычна ім даследуецца да гэтага часу. З 2008 года даследаваннем часткі гэтага помніка пачаў займацца таксама сын спадара Міхася археолаг Максім Чарняўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?