38-гадовыя муж і жонка, жыхары вёскі Кішчына Слабада Барысаўскага раёна, патанулі ў мясцовым возеры.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, аб прапажы бацькоў у раённае ўпраўленне ўнутраных спраў паведаміў іх 17-гадовы сын. Паводле яго слоў, днём 20 ліпеня бацькі пайшлі на вясковае возера і не вярнуліся.

Устаноўлена, што каля 17 гадзін пасля распівання спіртных напояў мужчына пайшоў купацца і прапаў. На пошукі мужа жанчына адправілася прыкладна праз гадзіну. 21 ліпеня ў 16.00 і ў 16.40 іх трупы без бачных прыкметаў насільнай смерці былі выцягнуты з вады і дастаўлены ў морг. Па дадзеным факце праверку праводзіць пракуратура Барысаўскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?