З красавіка ў Беларусі вакантная пасада амбасадара Польшчы. Генрык Літвін пасьля авіякатастрофы самалёта польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага быў прызначаны на пасаду падсакратара МЗС Польшчы замест Анджэя Крэмэра, які загінуў пад Смаленскам.

Толькі ўвосень амбасаду Польшчы ў Менску ачоліць новы пасол, паведамляе Радыё Рацыя са спасылкай на першага сакратара польскай амбасады Паўла Марчука: «Ужо вызначаная кандыдатура на гэтую пасаду і прыкладны тэрмін прыезду новага пасла. Аднак перад афіцыйным камюніке прозьвішча яго назваць не магу».

Абавязкі амбасадара зараз выконвае дарадца Вітальд Юраш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?