Як паведамілі ў пракуратуры Ляхавіцкага раёна, трагедыя адбылася ў вёсцы Русінавічы. Цела сына 22 ліпеня каля 5 гадзін раніцы ў гаспадарчай пабудове нежылога дома знайшла яго маці. Жанчына шукала сына пасля таго, як ён не прыйшоў дамоў начаваць. Юнак павесіўся на рэмені для штаноў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай суіцыду магла стаць сварка з каханай дзяўчынай.

Абставіны трагедыі высвятляе пракуратура Ляхавіцкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?