Выступаючы на соймавай нарадзе Партыі БНФ, кіраўнік сталічнай арганізацыі партыі Віктар Івашкевіч паведаміў, што разам з Яўгенам Афнагелем і Паўлам Юхневічам яны перадалі ў Менскі гарвыканкам заяву з просьбай даць дазвол на правядзеньне 16 жніўня шэсьця і мітынгу пад лёзунгам «Патрабуем міжнароднага расьсьледаваньня спраў зьніклых».

Мяркуецца, што шэсьце пройдзе па маршруце Акадэмія навук — Плошча Свабоды. Гэтая акцыя, патлумачыў Віктар Івашкевіч, будзе прысьвечаная патрабаваньням высьветліць усе акалічнасьці зьнікненьня Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага.

«Вельмі важна прадэманстраваць уладам, што людзі выйшлі на вуліцу. Я думаю, што гэта будзе першы крок да выхаду людзей на плошчу ў дзень правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў», — сказаў Івашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?