Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» заключыла пагадненне з ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» «Аб арганізацыі тэлевізійнай трансляцыі і перадачы маёмасных правоў».
У адпаведнасці з гэтым пагадненнем АБФФ перадае права «СТБ» на паказ у эфіры матчаў XX нацыянальнага чэмпіянату па футболе.
Бакі будуць сумесна вызначаць у кожным туры канкрэтны матч для тэлетрансляцыі, зыходзячы з турнірнага становішча і глядацкай цікавасці.
Першы матч, які тэлегледачы змогуць убачыць у прамым эфіры «СТБ» —
«Мінск» — «Нафтан» (Наваполацк), які адбудзецца 1 жніўня на сталічным стадыёне «Дынама».
Пачатак у 20.30.