Жаночая зборная Беларусі па парашутным спорце пад кіраўніцтвам старшага прапаршчыка Аляксея Кавальчука стала пераможніцай у камандным заліку 35-га чэмпіянату свету, які праходзіў 15—25 ліпеня ў швейцарскім Буоксе. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

У спаборніцтвах, што праводзіліся пад эгідай Міжнароднага савета ваеннага спорту, узялі ўдзел спартсмены з 36 краін.

Беларуская каманда ў складзе старшага прапаршчыка Алены Ярмальчук, старшых сяржантаў Людмілы Гаўрыленкі і Наталлі Зіміной, яфрэйтараў Наталлі Нікіцюк і Таццяны Налівайкі заваявала залатыя медалі, апярэдзіўшы зборныя ЗША (2-е месца) і Кітая (3-е месца). У актыве беларусаў таксама першае месца ў акрабатычных парашутных скачках і другое месца ў спаборніцтвах па скачках на дакладнасць прызямлення.

У скарбонцы капітана жаночай каманды старшага прапаршчыка Алены Ярмальчук тры ўзнагароды па выніках індывідуальных спаборніцтваў. Спартсменка заваявала сярэбраны медаль у парашутным дваябор'і, а таксама бронзавыя медалі ў акрабатычных парашутных скачках і скачках на дакладнасць прызямлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?