Гандаль на пляжах Мінску і Мінскага раёна праводзіцца з парушэннямі санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства. Пра гэта паведаміў галоўны санітарны лекар сталіцы Фёдар Германовіч.

Германовіч: «Прывяду такі прыклад па Заслаўскім вадасховішчы.

12 прадпрыемстваў. Па ўсіх 12 знойдзеныя парушэнні гандлю:

парушаліся тэмпературныя ўмовы захоўвання прадукцыі, дапушчаліся факты прыёмкі і рэалізацыі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў без дакументаў, персанал працаваў без медычнага допуску. На гандлёвым аб’екце ў зоне адпачынку Цна ажыццяўлялася рэалізацыя хуткапсавальных прадуктаў — гатовай кулінарнай прадукцыі — без сродкаў астуджэння, без дакументаў і г.д. Па ўсіх гэтых фактах прынятыя меры».

За мінулы тыдзень пасля рэйдаў санслужбаў сталіцы па зонах адпачынку Мінску і Мінскага раёна адну краму зачынілі, тры неўзабаве могуць пазбавіцца ліцэнзіі. А кіраўнікі 13 прадпрыемстваў, якія гандлявалі на мінскіх пляжах, аштрафаваныя. Узмацніць кантроль за дзейнасцю гандлёвых кропак на пляжах загадаў 26 ліпеня старшыня гарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?