Чакаецца, што 27 ліпеня ў Нясвіжы пройдзе сустрэча прэм’ер-міністраў Беларусі і Літвы Сяргея Сідорскага і Андруса Кубілюса.Прэс-сакратар беларускага ўрада Аляксандр Цімашэнка паведаміў БелаПАН, што сустрэча будзе мець нефармальны характар.
Як раней паведамлялася, Кубілюс 25 ліпеня накіраваўся ў адпачынак — у велапаход з сябрамі і калегамі па тэрыторыі Беларусі.
26 ліпеня турыстычная група на чале з Кубілюсам праедзе цераз Навагрудак (Гродзенская вобласць), 27 ліпеня наведае Мір (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) і Нясвіж (Мінская вобласць), а затым накіруецца ў Брэсцкую вобласць.
Як паведаміла
Велатур завершыцца 1 жніўня.