Пры будаўніцтве гарадоў-спадарожнікаў Мінска вёскі зносіцца ці адсяляцца не будуць. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення горадабудаўніцтва Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Сяргей Казлоўскі, адказваючы на пытанне карэспандэнта «Нашай нівы».
Па ягоных словах, ніводны з існуючых населеных пунктаў не пацерпіць. «Больш за тое,
напрыклад, вёска Залужжа ў Смалявіцкім раёне, знаходзіцца вельмі блізка ад мяркуемага будаўніцтва. Але для вёскі гэта будзе толькі плюсам, бо будзе створана адпаведная інфраструктура і магчымасць карыстацца ёй», —
заявіў чыноўнік Мінгарвыканкама.
ЯВ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ