Выдаткі на будаўніцтва горада-спадарожніка Мінска непадалёку ад Смалявічаў складуць 5,28 трыльёна рублёў.Гэта каля $1,76 мільярда ў эквіваленце.
Такія лічбы, прыведзеныя ў Дзяржаўнай праграме па будаўніцтву буйных раёнаў для жыхароў Мінска ў гарадах-спадарожніках, агучыў начальнік упраўлення горадабудаўніцтва Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Сяргей Казлоўскі