Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 28 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы,

у асобных раёнах моцныя ліўні.
Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16—22°С,
днём ад 22°С па паўднёвым захадзе да 34°С па паўночным усходзе.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, днём пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 18—20, днём 26—28°C.

29 ліпеня сіноптыкі прагназуюць па Беларусі воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, па ўсходняй палове месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, днём месцамі па ўсходзе магчымы град. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 13—20°С, днём 18—25°С, па ўсходзе да 28°С.

30 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў паўночных раёнах, а днём па Брэсцкай вобласці месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 11—17°С, днём 22—29°С.

У Мінску 29 ліпеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 15—17°C, днём 23—25°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?