Як паведамілі ў пракуратуры Пінскага раёна, трагедыя адбылася 26 ліпеня каля 21.30 на вадаёме непадалёк ад Лагішына.

Дзяўчынка разам з мачыхай і старэйшай сястрой адправілася сустракаць карову з пашы. Жанчына пагнала жывёлу дамоў, будучы ўпэўненай, што дзеці ідуць за ёю. Як высветлілася потым, сёстры засталіся каля вадаёма і сталі купацца разам з іншымі дзецьмі. Разам з дзецьмі пайшоў купацца 36-гадовы мужчына, які рыбачыў на беразе.

Паводле слоў відавочцаў, спачатку ён вучыў дзяцей плаваць, а затым пасадзіў шасцігадовую дзяўчынку сабе на спіну і паплыў разам з ёю. Не ўтрымаўшыся на паверхні, мужчына пайшоў пад ваду разам з дзяўчынкай.

Іх целы дасталі з вадаёма ў тры гадзіны ночы 27 ліпеня. Абставіны трагедыі высвятляе раённая пракуратура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?