27 ліпеня ў Мінску на Усходніх, Паўночных і Кальварыйскіх могілках згадвалі людзей, што спрычыніліся да аднаўлення незалежнасці, але адышлі ад нас за гэтыя 20 гадоў.

На Усходніх могілках ушанавалі памяць Васіля Быкава, ля магілы якога выступіў пісьменнік Генадзь Бураўкін. На яго думку, абвяшчэнне незалежнасці — важная гістарычная падзея, забывацца на якую — кашчунства. «Кланяючыся гэтаму дню, мы павінны кланяцца людзям, якія яго набліжалі, такім як Быкаў».

Дэлегацыя наведала магілы палітыка Генадзя Карпенкі, фатографа Уладзіміра Кармілкіна, які захоўваў на здымках гістарычныя моманты ды пакінуў пасля сябе вялізны архіў, Ігара Герменчука — дэпутата, рэдактара газеты «Свабода».

На Паўночных могілках ушанавалі памяць пісьменніка Артура Вольскага.

«Гаворачы пра сённяшняе свята варта не толькі прыгадаць тых, хто спрычыніўся да непасрэднага абвяшчэння Дэкларацыі, але і ранейшых дзеячаў незалежніцкага руху», — зазначыў на Кальварыйскіх могілках мастак Мікола Купава. Прысутныя ўсклалі кветкі да магілаў Янкі Лучыны, Вацлава Іваноўскага, а таксама да магілы мастака, аўтара эталону сённяшняга герба Пагоня Яўгена Куліка.

 Сярод тых, хто прыйшоў ушанаваць памяць былі лідэры Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і Аляксей Янукевіч.

Сярод тых, хто прыйшоў ушанаваць памяць былі лідэры Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і Аляксей Янукевіч.

  Лявон Баршчэўскі ля магілы Генадзя Карпенкі.

Лявон Баршчэўскі ля магілы Генадзя Карпенкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?