Заяўка на выключэнне Аўгустоўскага канала з прэтэндэнтаў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА была прынята сумесна польскім і беларускім бакамі пасля кансультацый з адмыслоўцамі.

Пра гэта паведаміў дырэктар аддзялення Міністэрства культуры па ахове і рэстаўрацыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь Ігар Чарняўскі:

— Гэта сумеснае рашэнне польскага і беларускага бакоў па адкліканні гэтай прапановы для яе дапрацоўкі. Эксперт, які быў у верасні мінулага года, зрабіў некаторыя заўвагі. І хоць заўвагі не вельмі істотныя, але ёсць такая практыка: лепш зняць прапанову і дапрацаваць, чым чакаць рашэння, якое можа быць павернута ў любы бок. Потым змяніць адмоўнае рашэнне камітэта сусветнай спадчыны вельмі складана.

Міністэрства культуры Польшчы і Беларусі далі ўжо рэкамендацыі сваім прадстаўніцтвам у ЮНЕСКА, і гэта прадстаўніцтвы ў Парыжы прынялі рашэнне аб дапрацоўцы прапановы па ўключэнні Аўгустоўскага канала ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Дакументацыя па Аўгустоўскім канале (помніку культуры 19 стагоддзя) для ўнясення ў спіс сусветнай спадчыны была падрыхтавана 2,5 гады таму, і падпісаная міністрамі культуры Беларусі і Польшчы. Заява была падрыхтавана супольна, паколькі 80 км канала знаходзіцца на польскім баку, а 20 км — на беларускім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?