Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башар Асад 27 ліпеня прадоўжылі гутарку і правялі сустрэчу ў фармаце сам-насам у Нацыянальнай бібліятэцы.
Мерапрыемства адбылося ў час афіцыйнага візіту сірыйскага лідэра ў Беларусь. У цэнтры ўвагі былі пытанні двухбаковых адносін і міжнароднага парадку дня.
Прэзідэнт Беларусі запрасіў свайго сірыйскага калегу паабедаць у сямейнай абстаноўцы.
Увогуле кіраўнікі дзяржаў гутарылі больш як тры гадзіны.
Сірыйскі лідэр сёння таксама пабываў на Мінскім аўтамабільным заводзе і Мінскім заводзе колавых цягачоў.