Вечарам 27 ліпеня прадстаўнікі незалежнага грамадства ўскладалі кветкі да помнікаў нацыянальных паэтаў. Акцыя пачалася а 18:00 на плошчы Якуба Коласа.

Дзве дваццацігадовыя дзяўчыны (равесніцы незалежнасці) чыталі вершы. У гэты момант падышоў міліцыянт, які паведаміў, што акцыя несанкцыянаваная.

Потым удзельнікі, іх было чалавек 40‑50, рушылі па праспекце Незалежнасці ўбок сквера імя Янкі Купалы. У гэты момант пачаліся затрыманні, паведаміў адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

Затрымалі кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, лідэра Руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка, Міколу Дземідзенку, Андрэя Кіма. Агулам сем чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?