Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса Фрыяса (нар. у 1954 г.) з днём нараджэння.

«Аўтарытэтны і мудры палітык, рэвалюцыянер, які настойліва абараняе нацыянальныя інтарэсы і паслядоўна змагаецца за яднанне народаў Лацінскай Амерыкі, — такім цябе ведаюць у Беларусі і ва ўсім свеце»,
 — гаворыцца ў віншаванні.

«У гэты святочны дзень мне асабліва прыемна адзначыць вялікія дасягненні брацкай Венесуэлы на шляху сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Дынамічнае развіццё стратэгічнага альянсу нашых краін надае ўпэўненасць, што беларуска-венесуэльскае ўзаемадзеянне мае выдатнае будучае», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі зычыць Уга Чавесу Фрыясу далейшых поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, невычэрпнай энергіі і моцнага здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?