Як паведаміўпамочнік старшыні клуба аматараў бегу «Вікторыя» Васіль Лялека, удзельнікам спартыўнага спаборніцтва будзе прапанавана дыстанцыя даўжынёй 5 км.

Спартсменам неабходна пераадолець пяць кіламетровых кругоў, кожны з якіх напалову складаецца з воднай перашкоды глыбінёй прыблізна метр і напалову — з берагавой зоны трасы.

Паводле слоў Лялекі, да ўдзелу ў «Экстрым-бегу» запрашаюцца ўсе, хто пажадае, як прафесійныя спартсмены, так і аматары бегу. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пройдзе 1 жніўня з 9.00 да 10.40 у раёне пляжа № 1 вадасховішча.

Пераможцы вызначацца ў шасці ўзроставых катэгорыях сярод мужчын і жанчын. Яны будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі, медалямі і вымпеламі. Таксама будзе ўзнагароджаны ўладальнік самага арыгінальнага нагруднага нумара, які ўдзельнікам дазваляецца маляваць на целе перманентным маркерам.

Мерапрыемства арганізуюць аддзелы фізічнай культуры, спорту і турызму Мінскага раёна і Кастрычніцкага раёна сталіцы, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, Кастрычніцкі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Мінска і клуб аматараў бегу «Вікторыя». Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце klbviktoria.com.

Другія беларускія спаборніцтвы «Экстрым-бег» адбыліся на беразе Мінскага мора 2 ліпеня 2009 года. Удзел у іх узялі 75 чалавек, у тым ліку прыкладна 10 жанчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?