Адну з вуліц Гродна плануюць назваць імем Вольгі Корбут.
Пра гэта стала вядома падчас сесіі дэпутатаў гарадскога Савета, паведамляе гродзенскі блог s13. Акрамя таго, паступіла прапанова прысвоіць яе імя гімнастычнаму комплексу, што размешчаны на вуліцы Ажэшкі, дзе займалася спартсменка.

Прыкладна ў жніўні — верасні чакаецца прыезд алімпійскай чэмпіёнкі ў родны горад. Тут ёй уручаць пасведчанне аб прысваенні тытула «Ганаровы грамадзянін» і прэмію ў памеры 20 базавых велічынь.

Нагадаем таксама, што ў канцы чэрвеня гарадская тапанімічная камісія пастанавіла разгледзець пытанне аб з’яўленні ў абласным цэнтры вуліцы імя Васіля Быкава. Аднак прапанова камісіі дагэтуль застаеца без разгляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?