29.07.2010 / 15:43

Пенсійны ўзрост у Беларусі пакуль павышацца не будзе 2

Пра гэта заявіла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва на прэс-канферэнцыі ў Мінску 29 ліпеня.

Пры гэтым яна зазначыла, што існуюць толькі два спосабы павысіць узровень пенсійнага забеспячэння насельніцтва — гэта павышэнне пенсійнага ўзросту і павелічэнне ўзносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. «Іншага спосабу павысіць узровень пенсійнага забеспячэння ў свеце не прыдумана», — падкрэсліла Каралёва.

Намеснік міністра паведаміла, што цяперашні аб’ём сродкаў, сканцэнтраваных у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва, дазваляе лёгка павысіць узровень выплаты пенсій з 1 жніўня (указ аб павышэнні 1 жніўня памеру ўсіх відаў працоўных пенсій на 12,5% падпісаны прэзідэнтам 21 ліпеня).

«Запас фонду дастаткова трывалы, мы не занепакоены павелічэннем аб’ёму выплат. Больш за тое, запазычанасць па выплаце страхавых узносаў за шэсць месяцаў гэтага года знізілася больш як на 10 млрд. рублёў», — заявіла Каралёва.

0
Асьвяяк / Адказаць
29.07.2010 / 16:04
Зарплаты бюджетникам повышают на 30% с осени, пенсионный возраст поднимать не будут - чем обусловлены эти явления, догадаться нетрудно.
0
Сармат / Адказаць
02.08.2010 / 02:41
Пенсійны ўзрост у Беларусі пакуль павышацца не будзе...да прэзідэнцкіх выбараў :-\\\\
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру