31.07.2010 / 19:35

The Dead Feel No Pain 3

У ЗША па-ангельску выйшла аповесць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць».

У ЗША па-ангельску выдадзеная аповесць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць».

Пераклад зроблены з арыгіналу, надрукаванага ў 3-м томе апошняга збору твораў Васіля Быкава ў 14 тамах.

«Пункт гледжання апавядальніка — 18-гадовага беларускага салдата — робіць «Мёртвым не баліць» вельмі цікавым для даследчыкаў Вялікай Айчыннай вайны, савецкіх нацыянальнасцяў, мовы і ваеннай літаратуры ў цэлым, — кажа ў анатацыі да ангельскага выдання прафесарка ўніверсітэта Паўднёвай Алабамы Мара Казельскі. — Гэтая кніга таксама карысная для навучальных установаў, бо змяшчае перакладныя раманы пра вайну, напісаныя з савецкага пункту гледжання».

Пераклаў аповесць вядомы літаратуразнаўца Джозэф Мозур, у якога гэтая праца заняла апошнія тры гады.

«Вельмі ўразіў драматызм твораў гэтага пісьменніка, незвычайная шчырасць і праўдзівасць аўтарскага апісання падзеяў вайны, — піша ў сваім лісце Джозэф Мозур да журналіста нью-ёркскай газеты «Беларус». І самае галоўнае, [гэтая аповесць] — смелая ў падтэксце крытыка неасталінізму, той сістэмы, што існавала тады ў Савецкім Саюзе».

Джозэф Мозур (нар. у 1949 г.) — унук эмігрантаў з Літвы, якія прыехалі ў ЗША яшчэ да Першай сусветнай вайны. Быкавым зацікавіўся, калі прачытаў «Мёртвым не баліць» у часопісе «Новый мир» у 1981. Тады ён вучыўся на летніх курсах у Маскоўскім дзяржуніверсітэце ў якасці аспіранта. З 1983 і да цяперашняга часу Мозур працуе ва ўніверсітэтах Новага Арлеану, Паўночнай Караліны і Алабамы. Выкладае славістыку, расійскую мову і нацыянальныя літаратуры, што ствараліся ў савецкіх рэспубліках.

Vasil' Bykau. The Dead Feel No Pain. Novel. New York: The Edwin Mellen Press, 2010. 365 p.

Лявон К., паводле bielarus.org

0
Станкевіч / Адказаць
31.07.2010 / 21:21
Пераклаў аповесць вядомы літаратуразнаўца Джозэф Мозур... +++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++= А што, Кардонскі там ужо не перакладае? Такі актыўны быў. Ці мо ён наадварот з ангельскай на беларускую перакладаў, і выключна для Беларускай Палічкі?
0
Alies' / Адказаць
01.08.2010 / 23:13
Uzho pa perakladu nazvy bachna, shto peraklad kepski. "Miortvym ne balic'" - zusim inshy rytm i sens za "The Dead Feel No Pain" Treba neshta nawrodzie "Dead can't be hurt" ci "Dead aren't hurting"
0
zhauranak / Адказаць
02.08.2010 / 22:48
Вось яна бяда беларусаў: кожны алесь цябе навучыць як правільна рабіць сваю справу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру