Першая гарадская электрычка пачне курсіраваць ад станцыі Мінск-Пасажырскі да Ждановічаў у 2011 годзе, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік Беларускай чыгункі Анатоль Сівак.

Час знаходжання ў дарозе складзе 15 хвілін. Змяшчальнасць электрычкі — 555 пасажыраў.

Плануецца, што ў перспектыве гэты транспарт звяжа сталіцу з гарадамі-спадарожнікамі. Будаўнічыя працы на ўчастках Лебядзіны — Ждановічы і Масюкоўшчына — Лебядзіны ўжо пачаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?