У аўторак, 3 жніўня, а 11-й на сайце nn.by пройдзе онлайн-канферэнцыя з лідэрам кампаніі «Гавары праўду!», пісьменнікам Уладзімірам Някляевым.

Пытанні можна дасылаць праз акенца каментароў да гэтага артыкула.

Брыдкія, зневажальныя каментары, а таксама банальныя пытанні, кшталту «Адкуль грошы?» — аўтаматычна выдаляюцца.

***

Уладзімір Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў Смаргоні. Бацька — Някляеў Пракофій (Пракоп) Мікалаевіч — рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973).

Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Супрацоўнічаў у газеце «Знамя юности», рэдагаваў бюлетэнь «Тэатральны Мінск», быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса «Крыніца», штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Ад лютага 2010 года — лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0