Актывіста «Маладога фронту» Станіслава Рамановіча прызвалі ў войска. Служыць ён будзе пад Менскам у войсках спэцыяльнага прызначэньня.

Увесну Станіслава Рамановіча адлічылі з Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова. Ён сьцьвярджае, што з палітычных матываў, бо займаўся грамадзкай дзейнасьцю й гэтага не хаваў.

Напярэдадні зімовай сэсіі да яго прыходзілі прадстаўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі і настойвалі, каб той хлопец супрацоўнічаў зь імі. Рамановіч адмовіўся. Неўзабаве яго адлічылі з унівэрсытэту.

У рэктараце сьцьвярджаюць, што прычына адлічэньня — кепская вучоба. Ва ўнівэрсытэце прызнаюць факт гутаркі з хлопцам супрацоўнікаў КДБ.

Пасьля адлічэньня з унівэрсытэту Станіслаў Рамановіч страціў адтэрміноўку ад службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?