Следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў дачыненні да галоўнага бухгалтара Нацыянальнага архіва Беларусі.

Як паведамілі ў следчым упраўленні, яна падазраецца ў тым,

што ў 2000—2009 гадах арганізавала дакументальнае афармленне на працу вядучымі архівістамі і інжынерамі людзей, у тым ліку без вышэйшай адукацыі. На працу яны не выходзілі, але зарплата ім налічвалася.

Прычынены ўрон ацэньваецца амаль у 116 мільёнаў рублёў.

Крымінальная справа была распачата па матэрыялах даследчай праверкі АБЭЗ Першамайскага раёна Мінска.

Мера стрымання ў дачыненні да падазронай не абіралася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?