Сойм Польшчы разглядае магчымасць абвяшчэння 2011 году годам Чэслава Мілаша. 30 чэрвеня акурат споўніцца 100 год з дня нараджэння паэта і пісменніка. Аднак такая ідэя не ўсім паслам даспадобы.

У прыватнасці, ідэю раскрытыкавала прадстаўніца партыі «Права і справядлівасць» Ганна Сабецкая, якая таксама мае цесны кантакт з «Радыё Марыя». Паводле яе, з моманту смерці Чэслава Мілаша прайшло не так шмат часу (6 гадоў), каб можна было цалкам ацаніць яго спадчыну.

Не засталіся ўбаку і разнастайныя скрайне кансерватыўныя польскія арганізацыі. Іх прадстаўнікі закідаюць Мілашу антыпольскасць.

Плануецца, што ў 2011 годзе ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею пісьменніка, пройдуць у Літве, ЗША, Францыі, Кітаі, Індыі, Ізраілі і Расіі.

Чэслаў Мілаш нарадзіўся 30 чэрвеня 1911 году ў Шатэйнях. Працаваў на Польскім радыё ў Вільні. У 1937 пераехаў у Варшаву дзе прабыў усю нямецкую акупацыю. Пасля вайны быў аташэ па культуры ў польскім пасольстве ў Парыжы. У 1951 адмовіўся вярнуцца ў Польшчу і праз некалькі гадоў выехаў у ЗША. У 1980 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі. У сваёй творчасці неаднаразова закранаў тэму Беларусі і беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?