Аўтобус ПАЗ і матацыкл «Сузукі» сутыкнуліся сёння, 30 ліпеня, каля 11.30 паміж вёскамі Мясата і Загорскае ў Маладзечанскім раёне. У выніку сутыкнення загінуў кіроўца матацыкла, яго пасажырка дастаўленая ў бальніцу.

Сутыкненне было лабавым. Цяпер праводзіцца праверка.

Пакуль дакладныя прычыны здарэння невядомыя. Па папярэдніх дадзеных, 23-гадовы матацыкліст абганяў машыну, што ехала перад ім, не справіўся з кіраваннем і выехаў насустрач аўтобусу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?