Спякота ў Беларусі пратрымаецца яшчэ як мінімум трое сутак.

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 2 жніўня тэмпература паветра ноччу складзе 13—20°С, днём 28—34°С, па паўднёвым усходзе месцамі да 35°С.

3 жніўня на большай частцы тэрыторыі, а 4 жніўня ў цэнтральных і ўсходніх раёнах краіны захаваецца спякотлівае надвор'е з дзённай тэмпературай паветра 30—34°C. Па ўсходняй палове паветра прагрэецца да 35—37°C.

У Мінску, паводле прагнозаў сіноптыкаў, 2 жніўня начная тэмпература складзе 19—21°C, дзённая 30—32°C. Магчымыя дождж, навальніца.

3 жніўня ноччу ў сталіцы будзе 19—21°C, днём 30—32°C, вечарам магчымы дождж.

4 жніўня начная тэмпература чакаецца на ўзроўні 21—23°C, дзённая 30—32°C.

Варта зазначыць, што тэмпература вышэйшая за 35°C лічыцца небяспечнай з'явай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?