Зямля пухам эканамісту, старшыні назіральнай рады «Белгазпромбанку» Валер’ю Дашкевічу, які адышоў ад нас. Апошняе ахвяраваньне на выданьне «НН» ад яго датуецца 15 верасьня і прыйшло пасьля ягонага адыходу.

Т.А., Н.Ж., Галіне В., А.Т., Аляўціне В., К.К., Юр’ю Б., Руслану П., Клаўдзіі П., Віталю Ф., Пятру Р., Сьвятлане Б., В.К., Сяргею Т., Віктару Б., У.Л., Т.Б., В.К., М.П., Аляксандру П., Ігару С. зь Менску.

А.Р., Сьцяпану Г., Дзьмітрыю П., Г., Зоі Д. зь Менскага раёну.

Тамары К. з Жодзіна.

Валер’ю Ц. з Круглянскага раёну.

Алене Дз., Валянціне М., Юліі Е. з Наваградзкага раёну.

Міхаілу Т., Віталю А. са Слуцку.

Вользе Ш. з Ваўкавыскага раёну.

Віталю Г. з Чачэрскага раёну.

Л.В., Івану Р., Уладзімеру В., С.К. з Горадні.

Варта нагадаць, што ў свой час такія асобы, як Магдалена Радзівіл, Эдвард Вайніловіч, Васіль Быкаў, Янка Брыль былі ахвярадаўцамі «Нашай Нівы». З пачатку году газэта атрымала 6600 ахвяраваньняў ад дабрадзеяў з усіх куткоў Беларусі. Некалькі асобаў зь Менску, Берасьця, Магілёўскай вобласьці й Горадні за гэты год пераказалі на выхад газэты болей за 750 000 рублёў.

Пасьля забароны ўладаў на распаўсюд, калі б ня гэтыя ахвяраваньні, газэта не змагла б выходзіць.

Вельмі просім чытачоў, якія чытаюць «НН» у Інтэрнэце, а не на паперы, дасылаць прыватныя ахвяраваньні з разьліку 6000 на месяц з пазнакай: «за Інтэрнэт». Бяз збору грошай газэце не захаваць якасьці. Адказы на пытаньні тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0