257 тон сена згарэла ў ноч з 31 ліпеня на 1 жніўня ў вёсцы Бяляеўка Чачэрскага раёна. Урон ад пажару склаў каля 30 мільёнаў рублёў.

Cена належала КСУП «Зорка» і знаходзілася пад жалезабетонным навесам. Ужо выяўлена, што ўзгаранне адбылося ў выніку падпалу. Праваахоўныя органы праводзяць расследаванне.

Як паведамлялася раней, 30 чэрвеня ў вёсцы Убарок Лоеўскага раёна, таксама ў выніку падпалу, было знішчана 450 тон сена амаль на 70 мільёнаў рублёў. Віноўнік пажару не выяўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?