Два буйныя нацыянальныя навукова-тэхнічныя паркі плануецца стварыць у Беларусі ў гэтым годзе. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Ігар Войтаў на пасяджэнні рабочай камісіі па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву паміж Беларуссю і кітайскай правінцыяй Шаньдун.

Чакаецца, што ў краіне ў гэтым годзе адкрыецца парк перадавых тэхналогій у галіне мікраэлектронікі і навукова-тэхнічны парк у сферы біятэхналогій.

Ігар Войтаў нагадаў, што развіццё інавацыйнай інфраструктуры прадугледжвае дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця. Яе дзеянне завяршаецца ў гэтым годзе. Па праграме ў Беларусі створана больш як 10 тыс. новых высокатэхналагічных рабочых месц, сфарміраваны новыя вытворчасці, рэканструяваны многія ўжо дзеючыя прадпрыемствы. - На наступную пяцігодку мы ставім яшчэ больш амбіцыйныя задачы, - падкрэсліў старшыня ДКНТ.

У прыватнасці, плануецца стварэнне новых высокатэхналагічных вытворчасцей, павелічэнне долі экспарту высокатэхналагічных тавараў. Долю інавацыйнай прадукцыі плануецца павялічыць да 40 працэнтаў у агульным аб'ёме. Да канца пяцігодкі фінансаванне навукова-тэхналагічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі вырасце ў 6 разоў. Прыярытэтнымі для развіцця будуць энергетыка, энергазберажэнне, аграпрамысловыя, будаўнічыя, прамысловыя, нана- і біятэхналогіі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена развіццю касмічных і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Многае будзе зроблена і па ўдасканаленню заканадаўчай базы, якая рэгулюе інавацыйную дзейнасць. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы паставіў задачу ў гэтым годзе распрацаваць і прыняць закон аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы. У сувязі з гэтым высокатэхналагічным вытворчасцям, іх стварэнню і развіццю адводзіцца прыярытэтнае значэнне, адзначыў Ігар Войтаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?