Прадстаўнікі паўночнакарэйскіх узброеных сіл прыгразілі «адпомсьціць» Сэўлу за вайскова-марскія манэўры, заплянаваныя на гэтым тыдні непадалёку ад няўзгодненай мяжы паміж дзьвюмя краінамі. Афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва камуністычнай Карэі заявіла, што войскі КНДР «раструшчаць» вучэньні магутным ударам і асьцерагло цывільныя караблі, каб тыя не набліжаліся да месца вучэньняў.
У чацьвер Паўднёвая Карэя плянуе распачаць пяцідзённыя вучэньні флёту ў Жоўтым моры. Сэўл падае гэта, як рэакцыю на зьнішчэньне ў сакавіку паўднёвакарэйскага карвэту, які, як паказалі вынікі міжнароднага расьсьледаваньня, быў патоплены тарпэдай паўночнакарэйскага ўзору.
Радыё Свабода
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ