Нацыянальная авіякампанія «Белавія» з 3 жніўня павялічвае частату палётаў па маршруце Мінск — Санкт-Пецярбург.

Рэйсы паміж паўночнай сталіцай Расіі і сталіцай Беларусі будуць выконвацца штодзень, акрамя суботы, на самалёце канадскай вытворчасці CRJ-100/200 з прадастаўленнем абслугоўвання ў бізнес і эканом-класах. Час палёту — усяго 90 мінут.

Кошт пералёту ў адзін бок складае ад 90 еўра, пры падарожжы «туды — назад» тарыф складзе ад 150 еўра (аэрапортныя зборы бяруцца дадаткова).

Частата палётаў, якія выконваюцца «Белавія», дае магчымасць транзітным пасажырам падарожнічаць з Санкт-Пецярбурга праз Мінск у Лондан, Мілан, Тэль-Авіў, Рым, Варшаву, Прагу, Рыгу, Стакгольм, Тэгеран, Ерэван, Баку і Тбілісі.

«Белавія» базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Авіякампанія заснавана ў 1996 годзе і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 30 аэрапортаў 20 краін свету. «Белавія» з’яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту ІАТА. Авіякампанія адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам забеспячэння бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?