Прысьвечаная 600-годзьдзю Грунвальдзкай бітвы выстава, арганізаваная амбасадай Літвы ў Беларусі, адчыняецца сёньня ў Нацыянальным гістарычным музэі (вул. Маркса, 12).

Як паведамляе БЕЛТА, у Літве на працягу 2010 году ажыцьцяўляецца дзяржаўная праграма ў справе сьвяткаваньня 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы. Выстава «Памяць аб Грунвальдзкай перамозе» падрыхтаваная Мастацкім музэем Літвы сумесна з Міністэрствам замежных спраў Літвы і Варшаўскім нацыянальным музэем і складаецца з двух дзесяткаў стэндаў.

Пасьля Беларусі выстава будзе экспанавацца ў Украіне, Расеі, Чэхіі і Аўстрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?