4 жніўня на працягу дня ў шасці месцах Мінска будуць на гадзіну-дзве адключацца святлафоры.

Паводле інфармацыі сталічнай ДАІ, гэта святлафоры, што на Партызанскім праспекце — вуліцы Ванеева; праспекце Незалежнасці — вуліцы Казлова; вуліцах Акадэмічнай — Платонава; праспекце Дзяржынскага — вуліцы Р.Люксембург; вуліцы Каліноўскага — Т/Ц Вільнюс; вуліцах Чкалава — Аэрадромнай.

Адключэнні будуць праводзіцца ў сувязі з запланаваным абслугоўваннем.

ДАІ Мінска таксама паведамляе, што за мінулыя суткі ў горадзе зарэгістравана 90 ДТЗ, у выніку якіх адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін — атрымаў траўмы.

Затрымана 17 кіроўцы, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап`янення, і, 11 кіроўцаў, якія не мелі правоў кіравання аўтамабілем. Да адказнасці прыцягнутыя 254 кіроўцы — за перавышэнне хуткасці і 156 пешаходаў-парушальнікаў.

ДАІ таксама нагадвае, што з 2 па 12 жніўня ў Мінску праводзіцца дэкада па выяўленні і спыненні парушэнняў правіл стаянкі вадзіцелямі транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны па-за спецыяльна адведзенымі месцамі.

Пры выяўленні парушэнняў правіл стаянкі вадзіцелі будуць «у абавязковым парадку прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці», а іх кіраўнікам, службовым асобам «будуць выдавацца прадпісанні». «Выкананне такіх прадпісанняў будзе ўзятае на асаблівы кантроль», — папярэджвае ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0