04.08.2010 / 18:58

У ХІХ стагоддзі ў Траецкім раслі пальмы 2

Так, відавочна, мяркуюць ў «Мінскай спадчыне», якая рыхтуе праект па рэстаўрацыі прадмесця з мэтай вярнуць яму «гістарычнае аблічча ХІХ — пачатку ХХ стст».

Так, відавочна, мяркуюць ў «Мінскай спадчыне», якая рыхтуе праект па рэстаўрацыі прадмесця з мэтай вярнуць яму «гістарычнае аблічча ХІХ — пачатку ХХ стст».

Траецкае прадмесце ў Мінску чакае чарговая рэстаўрацыя, паведамляе сталічны тэлеканал СТВ. Праект рэстаўрацыі рыхтуюць спецыялісты «Мінскай спадчыны». Скончыць працы плануецца ўжо ў 2012 годзе. Распрацоўшчыкі праекту сцвярджаюць, што пейзаж прадмесця кардынальна не зменіцца. Асноўная задача рэстаўратараў — прывесці Траецкае ў адпаведнасць з патрабаваннямі сучасных турыстычных цэнтраў. Тут з’явіцца паркоўка. ЗАГС і рэстаран «Траецкі» чакае капітальны рамонт. Уздоўж набярэжнай збудуюць шэраг драўляных крамак і кавярняў. Акурат у гэтым месцы распрацоўшчыкі праекту прадэманстравалі мякка кажучы своеасаблівы погляд на гістарычнае аблічча Траецкага прадмесця ХІХ — пачатку ХХ стст. На рэндэрах праектных прапановаў «Мінскай спадчыны» побач з тымі самымі драўлянымі крамкамі і кавярнямі мы бачым…пальмы.

СП

0
Buhahar / Адказаць
04.08.2010 / 22:32
дык гэта.... з разьлікам на зьмены клімата!
0
aleks_nesterow / Адказаць
05.08.2010 / 00:41
Траецкі аграгарадок. Нічога дзіўнага. Праўда, узьнікае пытаньне, чаму палмы не чырвона-зялёныя. Адвечныя беларускія колеры-ж!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру