Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 6 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па заходняй палове, пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с, падчас навальніц парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 17—23°С,

днём ад 30°С па захадзе да 39°С па ўсходзе.

У Мінску 6 жніўня прагназуецца пераменная воблачнасць. Магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні 3—8 м/с, падчас навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 19—21°C,

днём каля 35°C.

У наступныя двое сутак, 7—8 жніўня, сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. 7 жніўня месцамі па заходняй палове рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 18—24°С, днём 33—39°С.

8 жніўня месцамі па заходняй палове рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 18—24°С, днём 33—39°С па ўсходзе месцамі да 40°С, у заходніх раёнах 28—32°С.

У Мінску 7 жніўня пераменная воблачнасць. Ноччу кароткачасовы дождж, магчымая навальніца, днём без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 19—21°C, днём 35—36°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?