5 жніўня ў Цэнтральным батанічным садзе (ЦБС) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіць ужо традыцыйны Дзень дурніцаў.
У межах акцыі арганізаваная выстава-кірмаш, дзе прадстаўлены розныя гатункі дурніц, а спецыялісты ЦБС кансультуюць аматараў прыроды і садаводаў адносна тонкасцяў вырошчвання гэтай культуры і лячэбных уласцівасцяў яе пладоў.

Фермеры з розных куткоў краіны прапануюць наведнікам ягады і саджанцы дурніц, расказваюць пра асаблівасці розных гатункаў. Дарэчы, высакарослыя садовыя дурніцы ў два разы саладзейшыя за дзікія і значна багацейшыя карыснымі рэчывамі. Як сцвярджаюць вучоныя, ягады дурніц тармозяць працэсы старэння і амалоджваюць арганізм, выводзяць з яго стронцый і кобальт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?