Перадача вернікам мінскага бернардынскага касцёлу святога Язэпа бліжэйшым часам не плануецца. Прынамсі, яе не адбудзецца ў гэтым і наступным годзе.
Пра гэта паведаміў старшыня Камітэту па архівах і справаводстве пры Савеце міністраў Уладзімір Адамушка. Нагадаем, што ў касцёле святога Язэпа цяпер размяшчаюцца Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі. Увогуле ж, у гэтым будынку архівы размяшчаюцца з канца 19-га стагоддзя. Кіраўнік Камітэту па архівах адзначыў, што ў будучыні архівы пераедуць з храма. Пад іх будуць прыстасаваныя вызваленыя ці новыя будынкі. Пакуль жа вернікі працягваюць штодня маліцца пад сценамі касцёла за вяртанне святыні.
❏
Фота К. Шастоўскі, radzima.org
Фотагалерэя Касьцёл Сьв. Язэпа і кляштар бэрнардынаў