Беларусь атрымала сродкі ад размяшчэння еўрабондаў у суме больш як $592 млн., паведаміліва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі.

Як адзначылі ў Міністэрстве фінансаў, Беларусь завяршыла дэбютнае размяшчэнне еўрааблігацый на суму $600 млн. са стаўкай купона 8,75 працэнта і пагашэннем у 2015 годзе.

Выпуск прыцягнуў увагу шырокага кола інвестараў з розных рэгіёнаў свету і быў перападпісаны ў тры разы. Заяўкі на ўдзел у размяшчэнні былі атрыманы ад 145 інвестараў на агульную суму $1,5 млрд.

Працэнты па аблігацыях будуць выплачвацца на паўгадавой аснове 3 лютага і 3 жніўня кожнага года па стаўцы 8,75 працэнта гадавых. Першы працэнтны плацеж будзе ажыццёўлены 3 лютага 2011 года. Аблігацыі падлягаюць пагашэнню 3 жніўня 2015 года.

Аблігацыям прысвоены рэйтынгі, аналагічныя суверэнным рэйтынгам Рэспублікі Беларусь, — B1 (Moody’s) / B+ (S&P).

Еўрааблігацыі прайшлі працэдуру лістынгу на Люксембургскай фондавай біржы.

Вядучымі арганізатарамі выпуску еўрааблігацый Рэспублікі Беларусь выступілі BNP Paribas, Deutsche Bank, The Royal Bank of Scotland і Ашчадны банк Расіі. ААТ «ААБ Беларусбанк» прыняло ўдзел у якасці суарганізатара выпуску. White & Case і Allen & Overy выступілі юрыдычнымі кансультантамі выпуску з боку Рэспублікі Беларусь і банкаў-арганізатараў адпаведна.-0-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?